У Мінску прайшла вулічная акцыя да ўгодкаў рэферэндуму 1996 года

У Мінску прайшла вулічная акцыя да ўгодкаў рэферэндуму 1996 года

24 лістапада ў Мінску праходзіць вулічная акцыя, прымеркаваная да 19-х угодкаў рэферэндуму 1996 года. Збор удзельнікаў прызначаны а 18-й каля ГУМа. Потым удзельнікі мяркуюць прайсці да будынкаў МУС і ЦВК. Ініцыятарам акцыі выступіў экс-палітвязень Мікалай Статкевіч.

У выніку рэферэндуму 24 лістапада 1996 года ў Беларусі была змененая Канстытуцыя. Нягледзячы на тое, што рэферэндум мусіў быць толькі кансультацыйным, Аляксандр Лукашэнка зрабіў яго вынікі абавязковымі, распусціў Вярхоўны Савет. Кіраўнікі МУС Юрый Захаранка і ЦВК Віктар Ганчар пазбавіліся сваіх пасадаў, а потым былі выкрадзеныя.

На акцыю з'явіліся такія вядомы апазіцыйныя палітыкі, як Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец. У каментары Еўрарадыё Статкевіч адзначыў, што сэнс акцыі ў тым, каб памятаць людзей, забітых па палітычных матывах. Ён зазначыў, што ўдзельнікі прыйдуць да так званых "месцаў страху" і пакажуць, што не баяцца. Пры гэтым, кажа Статкевіч, не так важна, колькі людзей прыме ўдзел у акцыі. Ён выказаў меркаванне, што ўлады наўрад ці пойдуць на сілавы разгон акцыі.

Апазіцыя правяла акцыю ў цэнтры Мінска (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі