У Мінску прайшла прэзентацыя маладзёвай кампаніі "Грамадзянін"

Прэзентацыя маладзёвай кампаніі "Грамадзянін" прайшла ў сталічнай гасцініцы Crowne Plaza, паведамляе БелаПАН. Ініцыятарамі кампаніі выступілі Беларуская партыя "Зялёныя", "Рух будучыні", незарэгістраваныя арганізацыі "Вольная моладзь" і "Задзіночанне беларускіх студэнтаў".

Як адзначыў на прэзентацыі лідар "Вольнай моладзі" Мікіта Красноў, найбліжэйшым часам актывісты кампаніі маюць намер правесці шэраг мерапрыемстваў для актывізацыі грамадзянскай супольнасці падчас прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле слоў Краснова, кампанія будзе дзейнічаць у цесным саюзе з зарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты, якім лягчэй арганізаваць сустрэчу з грамадзянамі, чым іншым людзям. Акрамя таго, кампанія мае намер актыўна прысутнічаць у сетцы інтэрнэт. У гэты час ствараецца сайт кампаніі "Грамадзянін".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі