У Мінску пакуль не будзе даражэць праезд у грамадскім транспарце

У Мінску пакуль не будзе даражэць праезд у грамадскім транспарце

Праезд у грамадскім транспарце сталіцы пакуль што даражэць не будзе. Гэтае пытанне патрабуе больш дэталёвай прапрацоўкі. Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Анатоль Сівак на аператыўнай нарадзе 27 лістапада, перадае БЕЛТА

"Гэтае пытанне неабходна дэталёва прапрацаваць. І толькі тады прымаць канчатковае рашэнне", — дадаў чыноўнік.

Пра верагоднае павышэнне тарыфаў на праезд у грамадскім транспарце стала вядома напрыканцы мінулага тыдня. Паведамлялася, што да канца года праезд падаражэе на 5 капеек. 

Нагадаем, што раней Анатоль Сівак быў міністрам транспарту, таму гэтую сферу ведае знутры. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі