У Мінску падлетак прадаваў гарбату пад выглядам наркотыкаў

У Мінску 14-гадовы падлетак прадаваў гарбату пад выглядам наркотыкаў. 34-гадоваму мужчыне ён прапанаваў набыць курыльную сумесь і прадэманстраваў забаронены прадукт. Калі ж пакупнік дастаў грошы, хлопец выхапіў кашалёк (у ім было каля 1 млн беларускіх рублёў) і ўцёк. Пацярпелы звярнуўся ў міліцыю. Было высветлена, што зламыснік — жыхар Віцебска. У сталіцу ён прыязджаў "на заробкі", інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Аднак затрымаць падлетка беларускія праваахоўнікі не змаглі — хлопец з'ехаў у Расію да свайго бацькі. Там яго і затрымалі паліцэйскія за аналагічнае злачынства. Цяпер вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі. У Беларусі ў адносінах падлетка распачалі крымінальную справу па артыкуле "Рабаванне". Яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі