У Мінску падатак заплацілі каля 15 тысяч "дармаедаў"

У Мінску падатак заплацілі каля 15 тысяч "дармаедаў"

У Мінску падатак заплацілі каля 15 тысяч "дармаедаў" (на 13 лютага). На фінансаванне дзяржаўных выдаткаў імі было пералічана 4,2 млн рублёў. Пра гэта БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Галіна Гурыновіч. Паводле яе слоў, у апошнія дні актыўнасць "дармаедаў" узрасла. Як вядома, дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" быў прыняты ў красавіку 2015 года. Падатак мусіць быць заплачаны не пазней за 20 лютага.

18 тысяч чалавек звярнуліся да сталічных падаткавікоў з пісьмовымі тлумачэннямі па дэкрэце № 3 ("дэкрэце аб дармаедах"). Яны прадаставілі дакументы пра тое, што не з'яўляюцца "дармаедамі". У адносінах кожнага з гэтых мінчукоў будзе выносіцца асобнае рашэнне.

Вядома, што па Беларусі "дармаедам" было разаслана 470 тысяч паведамленняў. Колькі з іх дасылалі жыхарам сталіцы, дадзеных няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі