У Мінску сёння загінулі два байкеры (фота, відэа)
Першае трагічнае здарэнне адбылося каля 14-й гадзіны 10 верасня ў мікрараёне Каменная Горка.
Каля перакрыжавання вуліц Нёманскай і Казіміраўскай адбылося сутыкненне спартыўнага матацыкла і грузавіка. КАМАЗ у гэты момант заязджаў на будоўлю, а матацыкліст ехаў са значным перавышэннем хуткасці і не паспеў абмінуць перашкоду.
Ад атрыманых траўмаў байкер памёр на месцы, інфармуе сайт auto.onliner.by.
Праз гадзіну на вуліцы Радыяльнай адбылося сутыкненне фуры, двух легкавікоў і матацыкла. Байкер загінуў. Больш падрабязна пра гэтае здарэнне гл. тут.
Фота — auto.onliner.by