У Мінску пачаўся суд над групай мытнікаў

У Мінску пачаўся суд над групай мытнікаў

У Мінску 18 лістапада пачаўся суд над групай ашмянскіх мытнікаў, якіх вінавацяць у хабары. Сілавікі затрымалі агулам 58 чалавек, для суда яны падзеленыя на чатыры групы. У судзе Партызанскага раёна сталіцы пачаўся суд над групай з 11 чалавек.

Сярод іх — вядома краязнаўца і грамадскі актывіст з Астравеччыны Алесь Юркойць. Ён знаходзіцца за кратамі ўжо 20 месяцаў, аднак ні ў чым сябе вінаватым не прызнае.

Як паведамляе Радыё "Свабода", пяць з абвінавачаных сядзяць у жалезнай клетцы ў судзе,  а шэсць чалавек — на пярэдняй лаўцы ў зале суда, бо ім змянілі меру стрымання.

Падчас судовага следства прагучала, што на мытні дзейнічала арганізаваная злачынная група. Ролі паміж мытнікамі былі размеркаваныя загадзя.

За пропуск аўтамабіля з грузам бралі спачатку 250 долараў хабару, потым — 210. Па другой катэгорыі грузу — 150-100 долараў. Хабар за машыну з кветкамі складаў 80 долараў. Па сведчанні следства, грошы перадаваліся начальніку, які браў сваю долю, пасля чаго хабар перадаваўся вышэй па службовай лесвіцы — да начальніка мытні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі