У Мінску пачалі крымінальную справу за дрыфт каля помніка Перамогі

У Мінску пачалі крымінальную справу за дрыфт каля помніка Перамогі

Пракурор Партызанскага раёна Мінска Сяргей Барысенка 6 снежня пачаў крымінальную справу на кіроўца "Мерсэдэса", які заехаў на пляцоўку мемарыяльнага помніка на плошчы Перамогі ў цэнтры сталіцы.

Як інфармуе БелаПАН, на 27-гадовага мінчука пачалі справу за хуліганства. Само здарэнне адблося ў ноч на 29 лістапада. З 01.30 па 01.50 у прысутнасці пабочных кіроўца "Мерсэдэса" "наўмысна, з хуліганскіх меркаванняў, выказваючы відавочную непавагу да грамадства, і з выключным цынізмам, заехаў на пляцоўку каля помніка, не прадугледжаную для руху транспарту. Там ён пачаў дрыфтаваць і зрабіў тры кругі вакол сваёй восі. На думку праваахоўнікаў, гэтыя дзеянні груба парушылі грамадскі парадак.

Пасля гэтага кіроўца паспрабаваў уцячы ад міліцыянтаў.

Дарэчы, следства таксама дасць прававую ацэнку дзеянням кіроўцы наконт таго, ці не ўчыніў ён здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў. У выпадку парушэння яму пагражае яшчэ адна крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі