У Мінску недалёка ад чыгуначнага вакзала знайшлі выбухпакет

У Мінску недалёка ад чыгуначнага вакзала знайшлі выбухпакет

Мінчукі паведамілі ў Кастрычніцкае РУУС Мінска пра тое, што ў смеццевым кантэйнеры каля дома №6 па вуліцы Бабруйскай знаходзіцца прадмет, падобны да выбуховай прылады. Будынак знаходзіцца насупраць чыгуначнага вакзала і ўваходзіць у комплекс Белдзяржуніверсітэта.

Да месца здарэння былі неадкладна накіраваныя найбліжэйшыя патрульныя нарады. Знаходку забралі супрацоўнікі групы размініравання, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

У Мінску недалёка ад чыгуначнага вакзала знайшлі выбухпакет

Цяпер вядзецца праверка па высвятленні ўсіх акалічнасцяў.

Фота: tut.by і guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі