У Мінску мужчына напаў з нажом на пасажыра аўтобуса (відэа)

Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало крымінальную справу па замаху на забойства, здзейсненым у грамадскім транспарце сталіцы.

2 ліпеня каля 11 гадзін у салоне аўтобуса маршрута № 57 падчас канфлікту жыхар Мінска 1968 года нараджэння нанёс колата-рэзаныя раны мужчыну 1967 года нараджэння. Кіроўца і пасажыры аўтобуса аператыўна затрымалі і абяззброілі нападніка.

Пацярпелы шпіталізаваны, у дадзены момант яго жыццю нічога не пагражае.

Па крымінальнай справе праведзеныя следчыя дзеянні, дапытаныя сведкі, прызначаныя судовыя экспертызы, у тым ліку судова-медыцынскія, біёлага-генатыпаскапічная, а таксама судова-псіхіятрычная экспертыза.

Дзеянні нападніка кваліфікаваныя следствам па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія з’яўляюцца відавочцамі дадзеных падзей або валодаюць іншай значнай інфармацыяй па справе , патэлефанаваць на нумар: (017) 389-50-02.

Фота: sk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі