У Мінску міліцыя шукае мужчыну, які каля абменніка падабраў 1200 долараў

У Мінску міліцыя шукае мужчыну, які каля абменніка падабраў 1200 долараў

У Мінску міліцыя шукае мужчыну, які каля абменніка падабраў 1200 долараў. Невядомы паклаў валюту ў кішэню і сышоў.

Як паведаміла агенцтву "Мінск-навіны" прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС Таццяна Абозная, да праваахоўнікаў звярнуўся мужчына, які распавёў пра знікненне грошай каля пункта абмену валют у адной з крамаў па вуліцы Чарвякова. Камера відэаназірання зафіксавала гэты момант. На ім відаць, як у мужчыны з кашалька выпаў пачак купюр. Іх забраў невядомы, які стаяў у чарзе.

Міліцыя распаўсюдзіла фота мужчыны, які завалодаў валютай і просіць дапамагчы яго адшукаць. Кантакты Цэнтральнага РУУС гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі