У Мінску конь стаміўся чакаць гаспадара і зайшоў у гандлёвы цэнтр (відэа)

У Мінску конь стаміўся чакаць гаспадара і зайшоў у гандлёвы цэнтр (відэа)

У Мінску конь стаміўся чакаць гаспадара і зайшоў у гандлёвы цэнтр ProStore па вуліцы Убарэвіча. Здарэнне адбылося раніцай 6 чэрвеня. На відэа відаць, што конь у памяшканні зачапіўся і не мог зрушыцца з месца.  

Высветлілася, што гаспадар прывязаў каня недалёка ад ГЦ, а жывёла развязалася і пайшла пагуляць. Ахоўнікі і міліцыянеры знайшлі гаспадара, і ён забраў уцекача. Ніхто з людзей не пацярпеў, інфармуе TUT.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі