У Мінску каля трактарнага завода ўсталявалі помнік Леніну. Фотарэпартаж

У Мінску каля трактарнага завода ўсталявалі помнік Леніну. Фотарэпартаж

У суботу ў Мінску ў скверы каля трактарнага завода ўсталявалі помнік Леніну. Адміністрацыя прадпрыемства падтрымала просьбу "ветэранаў і камуністаў". Раней помнік стаяў на гэтым месцы, пасля яго перанеслі на тэрыторыю завода. Прыхільнікі бальшавікоў і іх правадыра не маглі ўскласці да яго кветкі, паколькі на тэрыторыю прадпрыемства нельга было патрапіць. Цяпер жа гэтай праблемы для іх не будзе. Пра іміджавыя наступствы такой акцыі службовыя асобы не падумалі.

Урачыстае адкрыццё манумента прызначана на 7 лістапада.

Устаноўка помнікаў Уладзіміру Ульянаву-Леніну на постсавецкай прасторы апошнім часам з'ява вельмі рэдкая. За гады незалежнасці ў нашай краіне стала на 200 помнікаў Леніну менш. А ва Украіне нядаўна знеслі апошні помнік правадыру бальшавікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі