У Мінску каля дзіцячай кавярні прадавалі наркотыкі (відэа)

Аперацыю правялі мінскія міліцыянты і байцы спецпадраздзялення "Алмаз". У затрыманага былі знойдзеныя 11 грамаў небяспечнага наркотыка.



Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, наркадылер, які афіцыйна лічыцца беспрацоўным, прадаваў 1 грам метадона за 100 долараў. Грошы, атрыманыя за спецыфічны "тавар", мужчына ўкладаў у будаўніцтва прыватнага дома на тэрыторыі Мінскай вобласці.

Высветлілася, што затрыманы і сам працяглы час ужываў наркотыкі. За аналагічнае злачынства ён патрапіў за краты ў 2004 годзе і толькі нядаўна выйшаў на волю.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі