У Мінску хуліган "замініраваў" офісны будынак

Раніцай 30 снежня спецслужбы Мінска былі паднятыя па трывозе. Працавалі прадстаўнікі міліцыі, спецыяльнага падраздзялення, МНС і іншых ведамстваў. Як піша tut.by, ім паступіла паведамленне, што замініраваны будынак па вуліцы Валгаградскай.

Мужчына затэлефанаваў а 2-й гадзіне ночы ў міліцыю і паведаміў, што "а 11-й раніцы там будуць праблемы".

Прэс-сакратар мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі кажа, што асоба мужчыны ўжо высветленая. Яго затрымалі і даставілі ў РУУС Партызанскага раёна Мінска.

Выявілася, што мужчыну раней ужо прыцягвалі да адказнасці за "мініраванне" спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна".

Максімальнае пакаранне за заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы — да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Фота — odessamedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі