У Мінску гарэў мэблевы цэнтр (фота, відэа)

У Мінску гарэў мэблевы цэнтр (фота, відэа)

У Мінску каля 12-й гадзіны ў чацвер, 30 жніўня, загарэўся адміністрацыйны будынак ААТ "Мінскмэбля" на вуліцы Веры Харужай, 25 (недалёка ад скрыжавання з вуліцай Багдановіча). Як інфармуюць у Twitter ратавальнікі, узгаранне адбылося на даху на плошчы каля 50 квадратных метраў. Яго хутка ліквідавалі. На месца выязджалі 19 адзінак тэхнікі МНС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стала парушэнне правіл бяспекі пры правядзенні агнявых працаў. Праводзіцца мадэрнізацыя будынку, рабочыя працавалі з балгаркай, з-за чаго і маглі з'явіцца іскры, якія прывялі да ўзгарання.

У Мінску гарэў мэблевы цэнтр (фота, відэа)
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі