У Мінску гарэла кватэра, пад гаўбцом знайшлі жанчыну

У Мінску гарэла кватэра, пад гаўбцом знайшлі жанчыну

Пажар адбыўся ў кватэры дзевяціпавярховага дома на праспекце Пушкіна, 13 удзень 25 снежня. Паведамленне пра яго ратавальнікі атрымалі ў 16.39, паведамляе прэс-служба МНС

На месца здарэння падраздзяленні пажарнікаў прыбылі праз дзве хвіліны пасля выкліку. Яны пабачылі, што на сёмым паверсе жылога дома адкрытым полымем гарыць гаўбец. 

На зямлі каля гаўбца насупраць кватэры, якая гарэла, ляжала жанчына. Работнікі МНС перадалі яе брыгадзе хуткай меддапамогі. Жанчына была шпіталізаваная са спалучанай траўмай, атручваннем прадуктамі гарэння і апёкамі рознай ступені.

Да прыбыцця ратавальнікаў з кватэры, якая гарэла, самастойна выбраўся 36-гадовы мужчына, а з суседняй — 53-гадовая жанчына. Іх шпіталізавалі з папярэднім дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння". З вышэйшых паверхаў ратавальнікі эвакуявалі дзевяць чалавек.

Выявілася, што ў жылым пакоі кватэры загарэлася маёмасць. 

Пажар быў ліквідаваны ў 17.03.

Усе акалічнасці і прычыны здарэння высвятляюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі