У Мінску дзейнічае махляр — крадзе грошы падчас абмену валюты (відэа)

У міліцыю звярнуліся прадстаўнікі двух банкаў, філіялы якіх размешчаныя на тэрыторыі Савецкага раёна. Падчас валютна-абменных аперацый невядомы мужчына ашукаў касіраў і завалодаў грашовымі сродкамі ў памеры 6 млн 400 тысяч рублёў і 5 млн 800 тысяч.

На запісах камер відэаназірання відаць, як зламыснік просіць касірку абмяняць пэўную суму грошай. Пасля гэтага ён клаў на стойку сваю сумку і рабіў выгляд, што размаўляе па тэлефоне. Калі мужчына атрымліваў беларускія рублі ад касіркі, ён браў у рукі грошы і казаў, што хоча іх абмяняць на расійскія рублі. І ў гэты момант незаўважна хаваў пад стойку частку купюраў, астатнія перадаваў касірцы. Апошняя іх не пералічвала, паколькі яны заставаліся ў яе перад вачыма. Яна выдавала мужчыну грошы ўжо ў расійскіх рублях, абмяняўшы ўсю ранейшую суму.

Цяпер зламысніка шукае мінская міліцыя.

Фота, відэа — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі