У Мінску апазнаны знойдзены ў багажніку труп мужчыны

24 лютага стала вядома, што апазнаны труп мужчыны, які знайшлі амаль тыдзень таму ў Мінску на вуліцы Лібкнехта ў багажніку аўтамабіля Mercedes. Як інфармуе Следчы камітэт, адзін са сваякоў апазнаў у загінулым Алманбета Анапіяева. Для выключэння памылкі працэдура індэнтыфікацыі працягваецца, прызначаная генатыпаскапічная экспертыза.

Нагадаем, як раней інфармавалі кыргызскія СМІ, забіты — гэта грамадзянін Кыргызстана, які ў крымінальных колах вядомы, як "Алманбет Алайскі". Вядома, што яму быў 41 год. Першы раз ён трапіў за краты ў 2003 годзе за рабаванне, быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі, але праз тры гады яго вызвалілі датэрмінова. Чатыры гады таму Анапіяеву выставілі завочна абвінавачанне адразу па трох артыкулах, у тым ліку ў выкраданні чалавека. Яго аб'явілі ў міжнародны вышук. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, крымінальны аўтарытэт у апошнія гады жыў у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах.

У багажніку грамадзяніна Кыргызстана знайшлі з мехам на галаве, звязанымі рукамі, без абутку. У яго было нажавое раненне шыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі