У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)

У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)

Зміцер Вайцюшкевіч выпусціў альбом "Камета", у якім пераспяваў па-беларуску хіты знакамітага чэшскага музыкі Яраміра Нагавіцы. Закрытую прэзентацыю дыска ў сталічным гатэлі "Рэнесанс" ладзіць 19 лістапада Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі. Сам Зміцер перад канцэртам сядзіць на ўваходзе ў залу і з выглядам запраўскага пана прадае свае дыскі:


"Бяру прыклад з Саладухі", ― тлумачыць Вайцюшкевіч свой занятак і кажа, што на днях яму чарговы раз адмовілі ў правядзенні вялікага канцэрта ў Мінску. Як вядома, Зміцер разам з некаторымі іншымі беларускімі музыкантамі знаходзіцца ў так званых "чорных спісах": свабодна правесці канцэрт у Беларусі ён не можа, а яго музыку нельга пачуць на радыё і па тэлебачанні.

У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)

Пакуль у кампаніі нязменных Аляксандра Шувалава, Алега Івановіча і Канстанціна Гарачага Зміцер спявае ў невялікай зале песні, добра вядомыя ў Чэхіі і Славакіі. Для сваіх самых адданых прыхільнікаў і прадстаўнікоў дыпмісій.


"Гэта цалкам перапрацаваная творчасць Нагавіцы, праект, які ўкладаецца ў маю канцэпцыю міжнародных музычных праектаў ― міжнародных масточкаў, якія можна рабіць так, як было з Ваячкам, можна рабіць больш лайтовую версію, як з Нагавіцам ― проста пераасэнсаваць. Мне была цікавая чужая творчасць, як аснова, каб параўнаць, каб выйсці ў ролі інтэрпрэтатара, выканаўцы ці прадзюсера. Лічу, што гэта патрэбна не толькі чэхам і палякам, якія шалеюць ад Нагавіцы, гэта можа быць цікава і беларусам", ― перакананы Вайцюшкевіч.

 

У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)

На канцэрце Зміцер падрабязна распавядае пра ўсе песні з альбома, пра асаблівасці арыгінала і беларускамоўнай версіі. Перакладамі з чэшскай мовы займаліся Андрэй Хадановіч і Віталь Воранаў. Песні, якія Нагавіца выконвае проста пад гітару перад 15-тысячнай аўдыторыяй, у варыянце Вайцюшкевіча набываюць яшчэ і карункавую аранжыроўку.


"Зміцер пераспяваў гэтыя песні вельмі прыгожа, асабліва. Ён уклаў у гэта сваю душу. Многім чэхам, якія папярэдне праслухалі дыск, ён спадабаўся. І вы бачыце ў зале, як добра прысутныя рэагуюць на версіі вядомых песень ад Змітра, ― не хавае захаплення ад канцэрта і падзеі ўвогуле Дагмар Дзідзенка-Наваградска, намесніца амбасадара Чэхіі ў Беларусі. ― Увогуле, мы вельмі ўзрадаваліся, што чалавек па сваім жаданні захацеў зрабіць такі праект, што беларусам падабаюцца чэшскія песні, чэшская культура ― для нас гэта істотна".

 

У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)

Прэзентацыя альбома "Камета" праходзіць у межах святкавання Дня барацьбы за свабоду і дэмакратыю, вельмі важнага свята для Чэхіі і Славакіі, які адзначаецца 17 лістапада. І прэм'ера дыска Вайцюшкевіча ў гэты дзень ― сімвалічная, адзначае Дагмар. Намесніца амбасадара праводзіць рытуал, традыцыйны, відаць, для чэхаў: разам з калегай з Амбасады Славакіі і Змітром яны "хрысцяць" дыск Вайцюшкевіча, паліваючы салодкім чэшскім лікёрам "Бехераўка" ― каб добра прадаваўся!

 

У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)

Ужо 21 лістапада Зміцер Вайцюшкевіч спяе беларускага Нагавіцу ў Празе. Ёсць дамова, што неўзабаве музыка выступіць ва ўласным тэатры Яраміра Нагавіцы, які, прызнаўся, што атрымаў асалоду ад беларускага варыянта сваіх песень.

У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)
У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)
У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)
У Мінску "ахрысцілі" новы альбом Вайцюшкевіча "Камета" (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі