У Мінску ацяпленне ўключаць не плануецца

У Мінску ацяпленне ўключаць не плануецца

У Мінску ацяпленне ў жылых дамах і ў адміністратыўных будынках уключаць не плануецца. Нават нягледзячы на халоднае надвор'е. Чыноўнікі з гарадскога ўпраўлення гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама кажуць у каментары сайту sputnik.by, што на працягу 5 дзён сярэдняя тэмпература паветра мусіць быць ніжэй за +8 градусаў. Калі б гэта адбылося, тады сталічныя ўлады маглі б прыняць рашэнне пра працягненне ацяпляльнага сезону.

Дарэчы, каб аднавіць падачу цяпла (яго адключалі ў пачатку красавіка), мясцовым уладам не трэба атрымліваць дазвол у міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Паведамляецца, што ў школах, дзіцячых садках і бальніцах Брэста і Магілёва сёння ўключылі ацяпленне. Магчыма, што калі халоднае надвор'е захаваецца, на такі крок пойдуць улады і іншых гарадоў краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі