У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза

У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза

У Мінску абмеркавалі ўзаемадзеянне Беларусі і Еўрасаюза, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацый (напрыклад, ААН). 24 кастрычніка адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў нашай краіны Алены Купчыной і кіраўніка прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын. Як адзначае прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, Купчына і Віктарын таксама абмеркавалі накірункі далейшага развіцця супрацоўніцтва.

Як вядома, апошнім часам назіраецца пацяпленне адносін паміж уладамі Беларусі і ЕС. Намеснік прэм'ер-міністра нашай краіны Анатоль Калінін падчас афіцыйнага візіту ў Бельгію абмеркаваў магчымасць поўнага зняцця з Беларусі санкцый. Нібыта, еўракамісары гатовыя разгледзець гэтае пытанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі