У Мінску абарвалася будаўнічая люлька з двума рабочымі (відэа)

27 красавіка ў Мінску на вуліцы Корш-Сабліна абарваўся трос будаўнічай люлькі з двума рабочымі. Калі ратавальнікі прыехалі на месца здарэння, у ёй ужо нікога не было. Высветлілася, што трос абарваўся ў момант, калі фасадныя работы выконваліся на ўзроўні трэцяга паверху.

Люлька нахілілася. 28-гадовы рабочы самастойна здолеў з яе выбрацца, а вось спроба яго калегі аказалася няўдалай. 33-гадовы мужчына зваліўся на зямлю і атрымаў чэрапна-мазгавую траўму лёгкай ступені. Яго шпіталізавалі, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".

Падобнае здарэнне адбылося ў Мінску ў 2012 годзе на вуліцы Сярдзіча (на здымку знізу). Тады супрацоўнікі МНС выратавалі рабочых, ніхто не пацярпеў.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі