У Мінску 41-гадовы “дармаед” ледзь не спаліў кватэру

У Мінску 41-гадовы “дармаед” ледзь не спаліў кватэру

У Мінску 41-гадовы “дармаед” ледзь не спаліў кватэру сваёй маці. Інфармацыя пра пажар паступіла ў МНС у 13.04 — гарэла кватэра па вуліцы Жылуновіча, 27. Пажарныя высветлілі, што ўзгаранне пачалося ў пакоі трохпакаёвай кватэры на пятым паверсе жылога дома.

Агонь пашкодзіў канапу, дыван, закурыў пакой. Прычына пажару — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні, якое дапусціў сын гаспадыні кватэры. Мяркуецца, што ён быў у нецвярозым стане, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі