У Мінску 13-гадовы школьнік атрымаў цяжкія электраапёкі

У Мінску 13-гадовы школьнік атрымаў цяжкія электраапёкі

У Мінску 13-гадовы школьнік атрымаў цяжкія электраапёкі. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў пятніцу на чыгунцы, дзе гулялі юнакі. Як паведаміў парталу tut.by прадстаўнік прэс-службы МУС Аляксандр Марчанка, пацярпелы залез на цыстэрну ў парку адстою цягнікоў на станцыі Мінск-Сартавальны. Электрычную ўспышку заўважылі супрацоўнікі ваенізаванай аховы.

Адзначаецца, што 7-класнік трапіў у зону дзеяння кантактнай сеткі. Паводле слоў Марчанкі, дотыку не было, але "там настолькі вялікае напружанне — 27 тысяч вольт, што яго і не спатрэбілася". Юнака шпіталізавалі.

14 верасня падобнае здарэнне адбылося на чыгунцы на прыпынку Трактарны. 35-гадовы жыхар сталіцы пералазіў праз вагон таварнага цягніка і атрымаў электратраўму. Яго завезлі ў бальніцу з апёкамі 70% цела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі