У мінскім шматпавярховіку загарэўся ліфт

Паведамленне пра пажар у ліфце на першым паверсе дома па вуліцы Гарэцкага паступіла ў МНС позна ўвечары 27 верасня. Намаганнямі ратавальнікаў двое дарослых і хлопчык 2007 году нараджэння былі ўратаваныя і выведзеныя на вуліцу. Пажар аператыўна ліквідавалі.

Дым уздымаўся ўгару, таму для ратавання людзей, якія жывуць на верхніх паверхах, спатрэбіліся спецыяльныя маскі. На тых паверхах, дзе задымленне было нязначным, ратавальнікі патлумачылі людзям, што з кватэр выходзіць нельга да поўнага праветрывання памяшканняў.

Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца. Адна з магчымых версіяў — падпал, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі