У Мінскім раёне матацыкліст наехаў на дзяўчынку, яна памерла

У Мінскім раёне матацыкліст наехаў на дзяўчынку, яна памерла

У Мінскім раёне матацыкліст на Kawasaki наехаў на 14-гадовую дзяўчынку, яна памерла. Трагічнае здарэнне адбылося каля 16.30 у суботу, 18 чэрвеня, на аўтадарозе паміж вёскамі Дубаўляны і Бараўцы. Як інфармуе onliner.by, згаданая дзяўчынка са сваёй сяброўкай ехалі на роварах, а пасля спыніліся і сышлі з дарогі на 5-6 метраў. У гэты момант матацыкліст, які на вялікай хуткасці ехаў ззаду, з нейкай прычыны выляцеў з дарогі і наехаў на адну з дзяўчынак.

Адзначаецца, што другая дзяўчынка не пацярпела, але знаходзіцца ў шокавым стане. 29-гадовага матацыкліста, жыхара Бараўлян, які атрымаў шэраг траўмаў і згубіў прытомнасць, шпіталізавалі. Як стала вядома, у яго ёсць правы на кіраванне адпаведнай катэгорыі. Матацыкл ён паставіў на ўлік толькі два дні таму. На месца здарэння амаль адразу прыехалі бацькі загінулай дзяўчынкі — сям'я жыхароў Мінска адпачывала на лецішчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі