У мінскім парку мужчына пагражаў людзям пнеўматычным пісталетам (фота)

Да іх падышла сямейная пара і прапанавала пакет з рыбай. Маці ўзяла, а яе сын быў раз'юшаны, бо лічыў прыніжэннем браць ежу ў чужых людзей. Спачатку ён лаяўся матам, а пасля дастаў пнеўматычны пісталет, навёў яго на людзей і стаў страляць. На шчасце, абойма была пустая і стрэлы былі халастыя.

У завулак Клумава неўзабаве прыехалі міліцыянеры. Мужчына, пабачыўшы іх, кінуўся наўцёкі, але быў затрыманы з пісталетам у руках. Сваю віну ён цалкам прызнае, кажа, што насіў пісталет для самаабароны.

Дарэчы, некалькі дзён таму мужчына пасварыўся са сваёй жонкай і прыстаўляў пісталет да яе галавы, пагражаючы стрэліць. Жанчына выклікала міліцыю, але зламыснік уцёк. Свае ўчынкі ён тлумачыць тым, што зноў стаў ужываць алкагольныя напоі пасля гадавой кадзіроўкі, інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі