У мінскім метро малады чалавек атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму

У мінскім метро малады чалавек атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму

У мінскім метро малады чалавек атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму. Здарэнне адбылося раніцай 28 траўня на станцыі "Каменная горка". Мяркуецца, што мінчуку стала кепска на платформе, ён нахіліўся і ў гэты момант ударыўся галавой аб вагон цягніка, які заязджаў на станцыю, інфармуе ў Twitter прэс-служба Мінскага метрапалітэна.

Пасля ўдару хлопца адкінула на платформу. Тэрмінова выклікалі хуткую дапамогу, якая павезла яго ў бальніцу, паведаміў сайту onliner.by прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін. Ён нагадвае, што на станцыях метро да прыбыцця цягніка забаронена заходзіць за жоўтую абмежавальную лінію. Гэта небяспечна для жыцця і здароўя людзей.

У мінскім метро малады чалавек атрымаў сур'ёзную чэрапна-мазгавую траўму
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі