Дзяўчына памерла пасля пластычнай аперацыі ў мінскім медцэнтры

23-гадовая дзяўчына рабіла пластычную аперацыю карэкцыі формы носа ў сталічным камерцыйным медыцынскім цэнтры яшчэ 27 сакавіка. Дзяўчына збіралася выходзіць замуж. Аднак пасля аперацыі пацыентка засталася непрытомнай, паведамляюць СМІ.


Чатыры тыдні Юлія Кубарава правяла ў коме. Медыкі 4-й мінскай клінічнай лякарні зрабілі ўсё, каб яе выратаваць. На жаль, гэта не атрымалася: у канцы красавіка дзяўчына памерла.


Па словах сваякоў, аперацыя замест належных паўтары-дзвюх гадзін доўжылася амаль тры. Хірург пасля ўмяшання з'ехаў адразу. Анестэзіёлаг зазірнуў да дзяўчыны ў палату і сказаў, што будзіць яе не трэба — прачнецца сама. Потым ён таксама пакінуў устрывожаных бацькоў дзяўчыны. Уначы медсястра цэнтра выклікала лекараў, і дзяўчыну даставілі ў рэанімацыю 4-й гарадской клінікі.


Паводле папярэдніх звестак, падчас аперацыі адключыўся апарат штучнага дыхання. Як выявілася, ніхто не цікавіўся яго спраўнасцю з красавіка 2010 года.

Фота з сацыяльных сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі