У Мінскай вобласці падаражэў праезд у грамадскім аўтатранспарце

У Мінскай вобласці падаражэў праезд у грамадскім аўтатранспарце

У Мінскай вобласці з 17 снежня павышаюцца тарыфы на гарадскія і прыгарадныя маршруты. Адпаведнае рашэнне №1154 Мінаблвыканкам прыняў ад снежня 2016 года. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так адна паездка на звычайных і хуткасных маршрутах будзе каштаваць 45 капеек, на экспрэсных — 55 капеек. За правоз ручной паклажы давядзецца заплаціць 45 кап.

Мінаблвыканкам зацвердзіў і новыя тарыфы на праезд у прыгарадным аўтамабільным транспарце. Цяпер на звычайных маршрутах пасажыру давядзецца плаціць 6 капеек за 1 кіламетр, на хуткасных маршрутах — 8 капеек, на дадатковых рэйсах — 8 капеек, на экспрэсных маршрутах — 9 капеек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі