У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй (фота)

У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй (фота)

У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй. Мужчына спрабаваў прайсці на платформу станцыі "Плошча Леніна". Шабля была ў ножнах. Служба бяспекі заўважыла "падазроны прадмет" і спыніла пасажыра.

Цяпер шаблю даследуюць эксперты-крыміналісты. Яны мусяць высветліць, ці не з'яўляецца яна халоднай зброяй, калі была вырабленая. Папярэдне эксперты кажуць, што прадмет падобны на кавалерыйскую салдацкую шаблю ўзору 1827 года, інфармуе агенцтва "Мінск-навіны".

Дарэчы, высветлілася, што згаданы мужчына займаецца рэстаўрацыяй прадметаў даўніны. Шабля, якая трапіла да экспертаў, можа каштаваць некалькі тысяч долараў.

У мінскае метро не прапусцілі пасажыра з... шабляй (фота)
Фота ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі