У Мінску верталёт эвакуяваў людзей з даху гандлёвага цэнтра (фота, відэа)

У Мінску верталёт эвакуяваў людзей з даху гандлёвага цэнтра (фота, відэа)

У Мінск верталёт эвакуяваў людзей з даху гандлёвага цэнтра Galleria на праспекце Пераможцаў. 15 сакавіка прайшло тактычна-спецыяльнае вучэнне ратавальнікаў. Як інфармуе прэс-служба МНС, паводле яго легенды частка наведвальнікаў не змаглі выйсці з будынка падчас надзвычайнай сітуацыі і апынуліся на даху. Іх ратавалі з дапамогай верталёта Мі-8. Яшчэ адзін верталёт прызямліўся на праезную частку, да яго даставілі аднаго пацярпелага. Агулам у вучэнні былі задзейнічаны 15 адзінак тэхнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі