У Мінск прыехаў памочнік дзяржсакратара ЗША

Сёння ў Мінску з аднадзённым візітам знаходзіцца намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара ЗША Дэніэл Расэл. У яго маюць адбыцца сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, некаторымі кандыдатамі ў прэзідэнты ад апазіцыйных палітычных партыяў і дэмакратычных рухаў. Таксама спадар Расэл збіраецца сустрэцца з прадстаўнікамі недзяржаўных арганізацыяў, якія вядуць назіранне за выбарамі. У рамках рабочага візіту ў Беларусь Дэніэл Расэл усе сустрэчы праводзіць у другой палове сённяшняга дня. І паводле інфармацыі Радыё Свабода, скончацца яны недзе каля 21.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі