У Мінск прыбылі кіраўнікі баевікоў — Захарчанка, Платніцкі і Пургін (відэа)

Сярод удзельнікаў сённяшніх перамоваў — так званы "прэм'ер-міністр Данецкай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка. Таксама ў ліку перамоўнікаў Еўрарадыё заўважыла "віцэ-прэм'ера ДНР" Андрэя Пургіна і кіраўніка так званай "Луганскай народнай рэспублікі" Ігара Платніцкага

Вядома, што расійскі бок прадстаўлены амбасадарам Расіі ва Украіне Міхаілам Зурабавым. Ад Украіны прысутнічае экс-прэзідэнт Леанід Кучма

Сустрэча праходзіць у мінскім "Прэзідэнт-гатэлі". Нагадаем, папярэдняя сустрэча прайшла ў Мінску 1 верасня ў фармаце Украіна — Расія — сепаратысты Данбаса — АБСЕ. Прадстаўнікі Кіева і самаабвешчаных рэспублік абмяняліся дакументамі з бачаннем шляхоў спынення канфлікту на Данбасе.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка напярэдадні дапусціў магчымасць прыняцця рашэння аб двухбаковым спыненні агню ў выпадку дасягнення кантактнай групай згоды адносна мірнага плана. Кіраўнікі так званых "Данецкай народнай рэспублікі" і "Луганскай народнай рэспублікі" Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі заявілі пра гатоўнасць аддаць загад аб спыненні агню на Данбасе 5 верасня. Таксама толькі ў тым выпадку, калі на перамовах удасца падпісаць план палітычнага ўрэгулявання канфлікту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі