У Мінгарсудзе пачаўся разгляд справы пра жорсткае забойства жанчыны
2 кастрычніка Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд справы пра жорсткае забойстве жанчыны, інфармуе БЕЛТА.
Звесткі пра знікненне мінчанкі Таццяны Курсевіч з'явіліся напрыканцы лістапада 2016 года. З сярэдзіны месяца жанчына не выходзіла на сувязь са сваякамі і сябрамі. Праверка праваахоўнікаў паказала, што знікненне жанчыны мае крымінальны характар.
Была пачатая крымінальная справа па факце забойства. Следства выявіла, што да знікнення жанчыны меў дачыненне яе сужыцель. Пры затрыманні ён адмаўляўся ад дачы сведчанняў, а потым cваімі версіямі спрабаваў заблытаць следчых. Напрыклад, па адной з версій мужчыны, смерць Таццяны Курсевіч была негвалтоўнай, а цела ён вывез за горад на яе аўтамабілі, бо баяўся падазрэнняў.
Сумеснымі намаганнямі следчых, супрацоўнікаў міліцыі, вайсковых часцей і неабыякавых грамадзян у Маладзечне быў знойдзены аўтамабіль пацярпелай. Праз нейкі час знайшлі і яе цела з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Мужчыну выставілі абвінавачанне ў забойстве з асаблівай жорсткасцю.
Таксама следства заяўляе, што пасля забойства сужыцель таемна выкраў маёмасць Таццяны Курсевіч. каб схаваць сляды злачынства, ён скраў пашпарты забітай і яе малалетняга сына, а таксама іншыя асабістыя дакументы (пасведчанне кіроўцы, пасведчанні аб нараджэнні).
Былы муж Курсевіч, які прадстаўляе ў судзе інтарэсы яе малалетняга сына, папрасіў для абвінавачанага строгага пакарання.