У Мінэканомікі распавялі, што ў бліжэйшы час чакае ІП у Беларусі

У Мінэканомікі распавялі, што ў бліжэйшы час чакае ІП у Беларусі

У Міністэрстве эканомікі Беларусі распавялі, што чакае індывідуальных прадпрымальнікаў. Напярэдадні прайшла нарада чальцоў "грамадскага кансультацыйнага савета па актуальных пытанняў працы ІП". Па яе выніках былі падрыхтаваныя прапановы аб зніжэнні памеру штрафных санкцый да індывідуальных прадпрымальнікаў за парушэнне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў і тэхнічных рэгламентаў. Праект зменаў ужо накіраваны на ўзгадненне з зацікаўленымі ведамствамі, інфармуе БЕЛТА.

Таксама стала вядома, што ІП, якія дагэтуль не маюць плацёжных тэрміналаў, але заключылі дамову на іх устаноўку да 1 студзеня 2016-га, будуць вызваляцца ад адказнасці. Пра гэта заявіў намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Муквіч. Ён падкрэсліў: масавых праверак прадпрымальнікаў у справе выканання нормаў указа № 222 не плануецца, аднак гаворкі пра мараторый няма.

Нагадаем, з 1 студзеня многія ІП у Беларусі не працуюць, бо тавары лёгкай прамысловасці яны павінны прадаваць з сертыфікатамі Мытнага саюза. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" заяўляе, што большасць прадпрымальнікаў прыпыніла працу. Чыноўнікі ж сцвярджаюць, што насамрэч іх мала — каля 10%.

Днямі пра праблему прадпрымальнікаў выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, з 1 студзеня для ІП "скончыліся мядовыя гады". Сертыфікацыя прадукцыі — гэта першы крок, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы (гл. відэа).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі