У Маскве выдадзеная новая кніга Святланы Алексіевіч "Время секонд-хенд"

"Время секонд-хенд" — апошні том у цыкле з пяці працаў пісьменніцы пад агульнай назвай "Чырвоны чалавек. Галасы ўтопіі", паведамляе БелаПАН.

"У камунізма быў вар'яцкі план, — распавядае Святлана Алексіевіч у прадмове да кнігі, — перарабіць "старога" чалавека, трухлявага Адама. І гэта атрымалася... Можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзесят з лішнім гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя завуць яго "саўком". Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знакам, я побач з ім, побач пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі".

Маналогі, якія ўвайшлі ў кнігу, аўтар запісвала апошнія дзесяць гадоў у паездках па ўсім былым Савецкім Саюзе.

"Час — сэканд-хэнд. Гэта мой дыягназ нам, таму, што мы зрабілі за 20 гадоў, нашаму злачыннаму рамантызму і, як я цяпер лічу, нашаму маўчанню, немаце нашай сённяшняй і маўчанню эліты. Мы саступілі ўладу бандытам. Я нават не ведаю, як назваць. Гэта ўжо нават хутчэй не палітыкі, а ёсць такі ордэн, якому даступны гэты рускі пірог. Вось яны яго падзялілі, і гэта такі своеасаблівы ордэн", — сказала Алексиевич пра сваю кнігу ў інтэрв'ю рускай службе "Радыё "Свабода".

Нагадаем, гэтымі днямі ў Польшчы паказваюць спектакль “Czarnobyl. Last minute” па іншай кнізе Святланы Алексіевіч — "Чарнобыльская малітва".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі