У Маскве сёння праходзяць беларуска-расійскія перамовы

На перамовах у Маскве 4 снежня абмяркоўваецца праблема паставак беларускага харчавання ў Расію. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Плануецца сустрэча з віцэ-прэм'ерам урада Расіі Аркадзем Дварковічам і кіраўніком Рассельгаснагляду Сяргеем Данквертам.

Нагадаем, на мінулым тыдні Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі харчовай прадукцыі каля двух дзясяткаў беларускіх прадпрыемстваў. Расійскае ведамства выявіла ў беларускіх таварах шкодныя мікраарганізмы, геном віруса АЧС і антыбіётыкі.

Як заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў, паводле папярэдняй інфармацыі, Рассельгаснагляд можа зняць забарону на пастаўкі ў Расію прадукцыі "Бабулінага гладыша" і Калінкавіцкага мясакамбіната, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, 3 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што забаронай на пастаўкі беларускіх тавараў Расія пайшла на парушэнне ўсіх дамоўленасцяў у Мытным саюзе. Кіраўнік дзяржавы лічыць, што Расія павяла сябе непрыстойна. Ён даручыў на працягу 10 дзён урэгуляваць сітуацыю з пастаўкамі беларускай прадукцыі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі