У Маскве пярцовым спрэем сарвалі канцэрт Андрэя Макарэвіча

Відавочца Аліна Купервасер у эфіры тэлеканала "Дождь" распавяла, што на 38-й хвіліне выступу некалькі чалавек у так званай віп-зоне падняліся і з крыкамі "Макарэвіч — здраднік, прадаў Радзіму" раскідалі шмат улётак. 

Пасля гэтага Макарэвіч сказаў: "Дзякуй. Калі вы скончылі, дазвольце, я працягну канцэрт. Гледачы сталі апладаваць, падтрымліваючы яго. Мужчын, якія спрабавалі сарваць выступ, нейтралізавала ахова. Аднак потым людзі, кашляючы, пачалі пакідаць першыя шэрагі. Стала зразумела, што невядомыя распырскалі па зале пярцовы спрэй. У выніку Макарэвіч і яго гурт разам з гледачамі былі вымушаныя пакінуць залу. 

Праветрыць залу адразу не ўдалося, бо спрэю там распылілі вельмі шмат. Відавочца кажа, што людзям выдалі медычныя маскі і паведамілі, што канцэрт адмяняецца і можна будзе вярнуць грошы за квіткі. На яе думку, зрыў канцэрту быў спланаванай і добра арганізаванай акцыяй.

Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі