У маразы ў Маладзечне і Слуцку людзі заставаліся без цяпла і вады

У маразы ў Маладзечне і Слуцку людзі заставаліся без цяпла і вады

На Міншчыне за мінулыя суткі былі зафіксаваныя некалькі прарываў трубаправодаў. У выніку тысячы чалавек у марознае надвор'е заставаліся без ацяплення і вады, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Зранку 9 студзеня, у 10.15, ратавальнікам паведамілі, што ў Маладзечне на вуліцы Сухой прарвала трубаправод халоднага водазабеспячэння. У выніку без халоднай і гарачай вады засталіся 9 шматкватэрных жылых дамоў (1693 жыхары), а 36 прыватных дамоў (87 чалавек) засталіся без халоднай вады. Аднавіць падачу вады ўдалося а 14-й гадзіне. Да таго часу быў арганізаваны падвоз вады.
 
Уначы, каля 24-й гадзіны, маладзечанскіх ратавальнікаў зноў выклікалі на прарыў трубаправода. Гэтым разам у пасёлку Бярэзінскае прарвала цеплатрасу. Без цяпла і гарачай вады апынуліся 9 шматкватэрных жылых дамоў (255 чалавек). Аднавіць падачу цяпла і гарачай вады атрымалася ў 3.30.

Таксама ў ноч на 10 студзеня аварыя здарылася ў Слуцку. У 4.43 раніцы ратавальнікам паведамілі, што на цеплатрасе на вуліцы 14 Партызанаў пашкоджаная запорная арматура. Без гарачай вады і цяпла заставаліся дзіцячы садок, школа, 50 шматкватэрных жылых дамоў, у якіх жыве 14 тысяч чалавек. Падачу цяпла ўдалося аднавіць у 6.20 раніцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі