У Маладзечне чыноўнікі самі прыйшлі на сустрэчу з прадпрымальнікамі

У Маладзечне чыноўнікі самі прыйшлі на сустрэчу з прадпрымальнікамі

21 студзеня індывідуальныя прадпрымальнікі Маладзечна сабраліся каля гандлёва-адмінітсрацыйнага цэнтра "Модуль". Яны збіраліся прайсці па цэнтральнай вуліцы горада да выканкама, каб перадаць свае патрабаванні.

Аднак прадстаўнікі маладзечанскіх уладаў самі прыйшлі на сустрэчу з прадпрымальнікамі, каб прадухіліць іх шэсце. У выніку, іпэшнікі пагутарылі з чыноўнікамі ў будынку гандлёвага цэнтра. Прадстаўнікі ўлады прапанавалі прадпрымальнікам выкласці прэтэнзіі і прапановы на паперы і перадаць іх у выканкам, інфармуе БелаПАН.

ІП дамагаюцца скасавання указаў №222 і №48, якія патрабуюць ад іх абавязковага тэхрэгламента Мытнага саюза на тавары лёгкай прамысловасці. Гэтыя дакументы, як заяўляюць прадпрымальнікі, паралізавалі іх працу. З Новага года практычна ўсе ІП, якія прадаюць гэтую прадукцыю, спынілі гандаль.

Аналагічныя сходы адбыліся ў Мінску, Наваполацку, Гомелі, Гродне, Магілёве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі