У Магілёве тралейбус пратараніў дзесяць аўтамабіляў (фота)

“Па папярэдніх дадзеных, падчас руху вадзіцель адчуў недамаганне і страціў прытомнасць… Тралейбус некаторы час быў некіруемы, рухаўся самастойна і тараніў прыпаркаваныя аўтамабілі. У выніку 10 транспартных сродкаў атрымалі механічныя пашкоджанні. Людзі ў аварыі не пацярпелі. Кіроўцу з высокім артэрыяльным ціскам з месца ДТЗ забралі ў шпіталь”, -- паведамляе мясцовае тэлебачанне.

Аварыя адбылася а палове на першую на вуліцы Касманаўтаў. Частка машын пашкоджаная вельмі моцна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі