У Магілёве супраць футбольных фанатаў завялі крымінальную справу

Агенцтва БелаПАН паведамляе, што пракуратура Магілёўскай вобласці пачала справу па ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства), у дачыненні да трох маладых людзей. Ім пагражае да 6 гадоў турмы.

Як паведаміўла старэйшая памочніца пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, фанаты ў ноч на 12 траўня ў адным з караоке-клубаў Магілёва збілі трох жыхароў горада, прычыніўшы ім пры гэтым цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Прычыны збіцця незнаёмых людзей яны патлумачыць не змаглі.

Усе трое хуліганаў з'яўляюцца каляфутбольнымі фанатамі. Дваіх з іх трымаюць пад вартай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі