У Магілёве пройдзе фотавыстава журналіста, які загінуў у Парыжы

У Магілёве пройдзе фотавыстава журналіста Мішэля Рэно, які загінуў у Парыжы падчас тэракту ў рэдакцыі Charlie Hebdo. Пра планы арганізаваць яго выставу паведаміў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў. Паводле яго слоў, Гомельская карцінная галерэя Гаўрылы Вашчанкі ўжо пагадзілася прадаставіць Магілёву гэтыя фотаздымкі.

"Зараз падобная выстава праходзіць у Гомелі. Мы ў іх папрасілі, каб выстава прайшла і ў Магілёве. Выстава будзе адкрывацца пасля 15 лютага", — кажа Бацюкоў.  

На выставе будуць прадстаўлены дакументальныя фотаздымкі з розных канцоў свету, які зрабіў Мішэль Рэно падчас сваіх падарожжаў. У 2008 годзе гэтыя фотаздымкі былі выстаўлены ў Гомелі. Калі фотавыстава скончылася, журналіст падараваў свае працы галерэі.   

Мішэль Рэно не быў супрацоўнікам парыжскай рэдакцыі Charlie Hebdo. 7 студзеня ён зайшоў у рэдакцыю каб наведаць сваіх сяброў, аднак загінуў у выніку нападу тэрарыстаў. Выстава будзе адбывацца ў выставачнай залі Магілёва.

Нагадаем, Рэно быў жанаты на ўраджэнцы Гомеля.

Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі