У Магілёве перакулілася маршрутка з пасажырамі (фота)

У Магілёве перакулілася маршрутка з пасажырамі (фота)

У Магілёве перакулілася маршрутка з пасажырамі пасля сутыкнення з легкавіком, паведамляе УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама. Пры ДТЗ кіроўца маршруткі і некалькі пасажыраў атрымалі нязначныя раненні.

Аўтааварыя адбылася зранку 22 лютага. Паводле звестак ДАІ, магілёвец на аўтамабілі "Опель" страціў увагу і выехаў насустрач маршрутнай таксоўцы. Ад удару маршрутка выехала на тратуар і перакулілася, а "Опель" урэзаўся ў яшчэ адну машыну такой самай маркі.

ДАІ праводзіць праверку па факце ДТЗ і выяўляе відавочцаў здарэння.

У Магілёве перакулілася маршрутка з пасажырамі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі