У Магілёве на чатырох пяцікласніц абрынулася школьная дошка

Маці адной з пацярпелых дзяўчынак, якая працуе ў рэкламным аддзеле газеты “Магілёўскія ведамасці”, патэлефанавалі завуч і медсястра школы. Яны сказалі, каб жанчына сама адвезла дзіця ў бальніцу.



Жанчына запатрабавала, каб у школу яе дачцэ была тэрмінова выклікалі хуткую дапамогу. Верагодна, што адміністрацыя школы №32 такім чынам спрабуе стаіць здарэнне.



У сувязі з надзвычайным здарэннем кандыдат у дэпутаты Аляксей Паўлоўскі выслаў ліст на імя старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка і начальніка аддзела адукацыі аблвыканкама. Ён патрабуе прыпыніць заняткі ва ўсіх школах вобласці, пакуль не будзе абследавана мацаванне ўсіх школьных дошак.



Фота — suite73.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі