У Магілёве маршрутка сутыкнулася з Audi, ёсць пацярпелыя (фота)

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з Audi, ёсць пацярпелыя (фота)

У Магілёве маршрутнае таксі сутыкнулася з Audi А5, ёсць пацярпелыя. Здарэнне адбылося каля 9.20 у нядзелю, 16 кастрычніка, на вуліцы Цярохіна.

Як паведамляе sputnik.by са спасылкай на УДАІ ГУУС Магілёўскага гарвыканкама, ад удару легкавік выляцеў з праезнай часткі і перакуліўся. Пацярпелі кіроўца і пасажыр Audi, а вось у маршрутцы траўмаў ніхто не атрымаў. Прычыны ДТЗ высвятляюцца.

Здымкі з месца аўтааварыі з'явіліся ў сацсетках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі