У Люксембургу пройдзе інвестыцыйны форум "Беларусь — ЕС"

У Люксембургу пройдзе інвестыцыйны форум "Беларусь — ЕС"

У Люксебургу пройдзе інвестыцыйны форум "Беларусь — ЕС". Ён прызначаны на кастрычнік 2017 года. Пра гэта стала вядома па выніках сустрэчы пастаяннага прадстаўніка нашай краіны пры Еўрасаюзе Аляксандра Міхневіча і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэса Хана.

Як інфармуе прэс-служба МЗС, падчас сустрэчы Міхневіча і Хана была абмеркаваная "бягучая дынаміка адносінаў Беларусі і ЕС, перспектывы супрацоўніцтва па шэрагу канкрэтных накірункаў у двухбаковым і шматбаковым фарматах". Гаворка ішла пра магчымасці прыцягнення інвестыцый міжнародных фінансавых інстытутаў у беларускія праекты. Абмяркоўвалася і падрыхтоўка да саміта "Усходняга партнёрства", які ў лістападзе пройдзе ў Бруселі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі