У Луганску і Ілавайску ідуць баі

Працягваюцца баявыя сутычкі ў раёнах населеных пунктах Луганск, Ілавайск, Лутугіна, Станіца Луганская. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на каардынатара групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрыя Тымчука. 

"Ва ўсіх сектарах ўкраінскія войскі праводзяць актыўныя мерапрыемствы па ўзмацненні аховы і абароны базавых лагераў, апорных пунктаў і інжынерным абсталяванні блокпастоў", — гаворыцца ў паведамленні Тымчука. 

Таксама ён адзначыў, што ў раёне Марыупаля сілы АТА праводзяць інжынерна-сапёрнае абсталяванне мясцовасці і мініраванне танканебяспечных кірункаў. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі